Сацыяльныя сеткі паведамляюць: у Кіеве, Астрахані, Боне, Нью-Ёрку актывізавалася дзейнасць так званых маленькіх вулічных бібліятэк. У скверах і на прыпынках грамадскага транспарту добраахвотныя прапагандысты літаратуры і чытання ўладкоўваюць імправізаваныя кніжныя паліцы.
21 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адбылося добра арганізаванае святкаванне Сонцавароту, дзе паядналіся купальская, русальная і сёмушная абраднасці ды спеўны фальклор. І гэтая назва — слушная, бо святкаванне Купалля ў Беларусі павінна застацца ў традыцыйны тэрмін — з 6 на 7 ліпеня. (А не пачынацца аж за два тыдні, як сёлета чамусьці дэманстравалі мерапрыемствы ў розных кутках краіны. — Рэд.) Святкаванне ж Купалля ў дзень сучаснага Сонцавароту — новастворанае свята. Яго і трэба так называць.
Такі падзагаловак вычытаў пад назвай артыкула Канстанціна Антановіча "Скраў злодзей патэфон". Пытальнік заахвочвае да роздуму, але зусім не на дадатковае пытанне: "Як адмыць ад пены экспанат?". Сур’ёзны краязнаўца, выдавец Віктар Хурсік, азнаёміўшыся з тэкстам у выданні "Культура", адказаў сцісла, паставіўшы свой пытальнік: "Крыўдна за скрадзеную калекцыю. І праблема гэтая — філасофская: хто мы?"
Чытачу, верагодна, запомнілася паведамленне пра помнік беларускага драўлянага дойлідства XVIII ст., які гіне, у вёсцы Стайкі Невельскага раёна Пскоўскай вобласці, апублікаванае газетай у № 8 ад 23 лютага 2013 г.