Гэты і наступны тыдні Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы праводзіць Купалаўскія дні. Пачаліся яны з пошукаў Папараць-кветкі, доўжыліся жальбінамі па паэце 28 чэрвеня, а цягам будучага тыдня пройдуць падзеі з нагоды чарговых угодкаў класіка, у тым ліку і ў ягонай радзіннай Вязынцы.
Наш карэспандэнт пабываў у перадфестывальным Віцебску і зафіксаваў, як горад змяніўся напярэдадні ХХІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар...".
Ордэнаў, медалёў і ганаровых званняў удастоены сярод 77 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці і дзеячы культуры. Пра гэта, як паведамляе Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, гаворыцца ва Указе № 279 “Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі” ад 20 чэрвеня.
Цягам тыдня за мяжой былі прэзентаваны беларускія фальклор, рамесніцтва, выяўленчае мастацтва і кіно. Мяркуючы па апошнім часе, такія міжнародныя прэзентацыі сталі традыцыйнымі. Выснова адзіная: нашы таленты за кардонам — запатрабаваныя.
27 чэрвеня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбылася сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Барыса Святлова з удзельнікамі Рэспубліканскага балю выпускнікоў 2013 года.
Міністэрствам культуры дапрацаваны праект Кодэкса аб культуры з улікам заўваг зацікаўленых асоб.
Азнаёміцца з
Чакаем вашых прапаноў па электроннай пошце
kodeks-kultura@tut.by і на адрас: 220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11.
Да адкрыцця ХХІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” засталося менш за два тыдні. Днямі ў Віцебску адбылося заключнае пасяджэнне яго Аргкамітэта на чале з віцэ-прэм'ерам Анатолем Тозікам.
Адна з актыўных супольнасцей беларусаў знаходзіцца ў Літве. Карэспандэнт “К” пераканаўся ў тым, пабываўшы ў Вільнюсе пад час “круглага стала”, прысвечанага ўдзелу моладзі ў жыцці нацыянальных суполак Беларусі і Літвы.