Цяпершчына старажытнай Стралы
13 чэрвеня, на Ушэсце, у вёсках Веткаўскага раёна прайшло “Ваджэнне і пахаванне Стралы” — адзін з найбольш загадкавых архаічных абрадаў Усходняй Еўропы, што беларусы атрымалі ў спадчыну ад заснавальнікаў мясцовай традыцыі. Культы продкаў і ўрадлівасці, якія ўшаноўваюцца ў абрадавых дзеяннях пад непаўторныя песні, скіраваны на духоўнае і фізічнае здароўе народа і падтрыманне раўнавагі ды парадку ў свеце. У гэты дзень, па традыцыі, з куфраў дастаюцца яркія нацыянальныя строі жыхароў Неглюбкі, Стаўбуна, Пералёўкі, Казацкіх Балсуноў, а ў госці да іх завітваюць аматары фальклору з Мінска, Масквы і Санкт-Пецярбурга.
Фота Андрэя МІЦКЕВІЧА