Напрыканцы чэрвеня ў Нясвіжскім палацава-паркавым комплексе пройдзе арт-фэст "Тэатр Уршулі Радзівіл". Ужо ў другі раз колішняя рэзідэнцыя знакамітага роду Радзівілаў на тры дні ператворыцца ў вялікую тэатральную пляцоўку.
Творчы праект "Мастак і горад" вяртаецца ў Мінск. Ужо 6 чэрвеня на плошчы Якуба Коласа пад адкрытым небам разгорнецца экспазіцыя рэпрадукцый Казіміра Малевіча.