Каханне — у чамадане, а Роспач?
У лялечнікаў — чарговая “Ладдзя Роспачы”. Чарговая, бо зваротаў да гэтай аповесці Уладзіміра Караткевіча было безліч — драматычных, музычных, лялечных. Але пасля цяперашняй прэм’еры ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек, што доўжыцца крыху больш за гадзіну, але быццам яднае пералічаныя тры напрамкі, можна было б крыху і спыніцца. Думаю, не хутка яшчэ з’явіцца спектакль, дзе было б сказана больш, чым у гэтым, пастаўленым Аляксеем Ляляўскім.