Не чакаць, што ўсё прынясуць на сподачку
Яўген ЯСЬКОЎ, дырэктар Дзіцячай школы мастацтваў аграгарадка “Абухава” Гродзенскага раёна:
-- Чытаю “К” вельмі ўважліва, адсочваю для сябе тыя праблемы, якія хвалююць маіх калег з іншых рэгіёнаў рэспублікі. Штосьці падтрымліваю, штосьці — не. Да прыкладу, не разумею, як у наш час могуць узнікнуць пытанні дэфіцыту нотнай літаратуры, матэрыялаў для праведзення музычна-тэарэтычных дысцыплін, для наладжвання харавых, харэаграфічных заняткаў, навучання на мастацкім аддзяленні ДШМ. Не праблема ж знайсці і спампаваць з Інтэрнэту патрэбную інфармацыю. Іншая справа — калі няма доступу ў Сеціва. Але тады ўзнікае пытанне: а чаму?
Далей