15 — 17 сакавіка ў “Бунка-Кайкан”, самай буйной тэатральна-канцэртнай зале Токіа, прайшлі тры прэм’ерныя спектаклі балета “Лебядзінае возера” П.Чайкоўскага ў пастаноўцы народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР Валянціна ЕЛІЗАР’ЕВА.
5 красавіка ў Полацку адкрыецца XXVI Міжнародны фестываль старажытнай і сучаснай камернай музыкі, прысвечаны 30-годдзю знакамітай канцэртнай залы. У ім акрамя беларускіх музыкантаў возьмуць удзел выканаўцы з Расіі, Літвы, Эстоніі, Францыі, Ізраіля, Аргенціны і Кубы.
Годным ушанаваннем памяці ахвяр фашысцкіх захопнікаў, у першую чаргу — мірных жыхароў, стаў унікальны інтэрнэт-партал з электроннай базай даных “Беларускія вёскі, спаленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.
У хуткім часе чакаецца вяртанне на палосы "Культуры" рубрыкі "Чытач — Газета — Міністэрства"
Пішыце на адрас: 220013, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 77 або kultura@tut.by, тэлефануйце ў рэдакцыю па нумары 8-017-286-07-97, пакідайце пытанні на facebook.com/kimpressby і twitter.com/kultura_by!
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб'яўляе Адкрыты рэспубліканскі конкурс кінапраектаў на вытворчасць нацыянальных фільмаў і фільмаў у рамках сацыяльна-творчых заказаў па адборы ігравых, неігравых, анімацыйных кінапраектаў і фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі.
22 красавіка — 22 мая 2013 ПРЫЁМ ЗАЯВАК на ўдзел у конкурсе кінапраектаў
да 1 ліпеня 2013 РАЗГЛЯД кінапраектаў конкурснай камісіяй і падвядзенне вынікаў конкурсу
Нарматыўныя прававыя акты аб умовах удзелу ў конкурсе размешчаны на сайце Міністэрства культуры www.kultura.gov.by