Як прыдумаць свята?
Стала цікава, а чым жыве сёння Глыбокае, што перадало летась Быхаву эстафету правядзення Дня беларускага пісьменства. Як увогуле пачувае сябе раённая культура пасля гадавой падрыхтоўча-арганізацыйнай працы ў рэжыме “сталіцы свята”? Ці не губляе набранага летась тэмпу?
Начальнік аддзела культуры Глыбоцкага райвыканкама Таццяна Малатоўнік запэўнівае, што для пасіўнага сузірання проста часу няма, бо горад паскоранымі тэмпамі рыхтуецца да святкавання 600-годдзя. Яно адбудзецца ў 2014-м, але творчы праект, зацверджаны днямі ў мясцовым райвыканкаме, пачне рэалізоўвацца ўжо неўзабаве. План мерапрыемстваў складаўся доўга і скрупулёзна. “У кожны яго пункт, — сцвярджае Таццяна Малатоўнік, — мы пастараліся закласці нестандартнае рашэнне”.
Далей