Штогод у рамках Еўрапейскіх дзён спадчыны ў розных рэгіёнах Беларусі праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прэс-канферэнцый, “круглых сталоў”, творчых сустрэч, скіраваных на абуджэнне цікавасці да помнікаў прыроды і культуры.
У жніўні 1953 года на адной з вуліц Ашмян пачалося будаўніцтва Краязнаўчага музея імя Францішка Багушэвіча. А ўжо 16 кастрычніка 1955-га ён адкрыў свае дзверы і прыняў у першы дзень больш за дзве тысячы наведвальнікаў. З цягам часу музейныя экспазіцыі змяняліся, удасканальваліся.