Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 4 лютага падпісаў Указ аб уганараванні дзяржаўнымі ўзнагародамі заслужаных людзей нашай краіны, у тым ліку шэрагу дзеячаў культуры і мастацтва.
8 лютага ў Эстонскай Рэспубліцы распачаліся Дні культуры Беларусі. Іх арганізатары — міністэрствы культуры абедзвюх краін пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Эстоніі. У складзе нашай дэлегацыі — амаль 300 чалавек. У адкрыцці мерапрыемства прыняў удзел міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў. Наша нацыянальнае мастацтва будзе прадстаўлена за мяжой лепшымі ўзорамі оперы, балета, музыкі, фальклору.
Гэтымі днямі завяршае сваю працу прадстаўнічая Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Традыцыйная ўвага з боку шырокай грамадскасці да яе назіралася з першых гадзін працы форуму і сёлета. Без перабольшвання, каб праціснуцца паміж аматарамі кніжных навінак у “гадзіны пік”, трэба было добра пастарацца.
У сценах старадаўняга палаца роду Радзівілаў у Нясвіжы сёння адбудзецца знакавая падзея — асвячэнне капліцы ў гонар Маці Божай Ларэтанскай. Урачыстая літургія пройдзе пры ўдзеле арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.
5 лютага ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылося свята для ўсіх, хто цікавіцца нацыянальным выяўленчым мастацтвам. Пры вялікай колькасці наведвальнікаў была адкрыта юбілейная рэтраспектыўная выстаўка "Мастак і час" твораў народнага мастака краіны, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі і прэміі Саюзнай дзяржавы, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Леаніда Шчамялёва.
Цягам апошніх некалькіх дзён інтэрнэт-прастора літаральна “ўзарвалася” ад незвычайнага факта: у адным з касцёлаў была адшукана ўнікальная трохметровая карціна пэндзля знакамітага мастака, прафесара жывапісу Яна Кшыштафа Дамеля, дарэчы, аднаго з герояў рубрыкі нашай газеты “Вяртанне імёнаў”.