Крэда і тэхналогія начальніка ўпраўлення
Практыка пераконвала: начальнік з вопытам працы на месцах — больш самастойны, распарадлівы. А Сяргей Панасюк паспеў папрацаваць яшчэ і намеснікам дырэктара Брэсцкага цэнтра пазашкольнай работы. Музыкант па адукацыі, ён актыўна падтрымліваў усе маладзёжныя ініцыятывы, якія таксама ішлі “знізу”. Так у рэгіёне з’явіліся нефармальныя фестывалі альтэрнатыўнай музыкі. Інакш кажучы, крэатыўшчык крэатыўшчыка заўжды зразумее...
Сяргей ПАНАСЮК стаў начальнікам упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама адносна нядаўна. Аднак справу ведае да драбніц, бо доўгі час кіраваў аддзелам культуры Брэсцкага райвыканкама. Кіраўніцтва вобласці абрала бяспройгрышны кадравы варыянт: менеджар, які на раёне паказваў неблагую аддачу, і на ўзроўні рэгіёна не падвядзе.
Далей