Сёння, 26 студзеня, пад час святкавання 75-годдзя Магілёўшчыны, у абласным цэнтры распачалася рэалізацыя праекта "Магілёў — Культурная сталіца Беларусі 2013 года". На ўрачыстую цырымонію з гэтай нагоды запрошаны прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры, Магілёўскага аблвыканкама, дзеячы культуры і мастацтва нашай краіны і замежжа, прадстаўнікі абласцей Беларусі і гарадоў-пабрацімаў Магілёва.
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пачало прыём заявак на ўдзел у адборачных турах да міжнародных конкурсаў "Славянскага базару ў Віцебску" — дарослага і дзіцячага.
Нашы калегі з рэдакцыі часопіса "Мастацтва", якая ўваходзіць у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы "Культура і мастацтва", гэтымі днямі адзначаюць 30-годдзе з дня выхаду першага нумара выдання. З гэтай нагоды калектыў рэдакцыі павіншаваў міністр культуры Рэспублікі Беларусь.
Сёлета ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай "Культура Беларусі" на 2011 — 2015 гады будзе праведзена рэспубліканская акцыя па прысуджэнні звання "Мецэнат культуры Беларусі".
24 — 25 студзеня Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь праводзіла Нацыянальны конкурс "Мастацтва кнігі". Асаблівую значнасць гэтай падзеі надае тая акалічнасць, што конкурс падводзіў вынікі Года кнігі, які адначасова быў юбілейным годам нашых Песняроў — Янкі Купалы і Якуба Коласа.
22 студзеня ў галерэі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў былі прадстаўлены на разгляд журы конкурсныя праекты помніка Максіму Танку ў Мядзеле. Сярод чатырох праектаў журы мусіла вызначыць лепшы. Помнік будзе стаяць у цэнтральнай частцы райцэнтра побач з невысокім будынкам з рысамі "сталінскага ампіру".