Цягам амаль года вялікая колькасць запамінальных падзей і праектаў прайшла ў Нясвіжы — Культурнай сталіцы Беларусі 2012 года. У апошніх прынялі ўдзел тысячы мясцовых жыхароў і турыстаў з розных краін свету. Скажам, больш за 420 тысяч чалавек наведалі сёлета Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль. 21 снежня адбылося закрыццё акцыі.
У калекцыі Сяргея МІХАЛЕНКІ пад умоўнай назвай “Belarus faces” (“Беларускія абліччы”, або “Беларусь у абліччах”) — ужо больш за 60 фотаздымкаў. Канец ХІХ стагоддзя — пачатак ХХ-га… “Высакародны” фармат рэтра-здымкаў. Здавалася б, колькі падобных фота мы бачылі ў нашых сямейных альбомах! Аднак адчуванне асаблівасці і каштоўнасці можа ўзнікаць не адно праз стаўленне да выяў нашых блізкіх. “Гэтыя кадры мне цікавыя таму, што маюць дачыненне да нашай краіны, — так пракаменціраваў фатограф і заснавальнік фотастудыі “Zнята” Сяргей Міхаленка сваё захапленне. — Таму я і вырашыў стварыць дадзеную калекцыю”.
Дарагія сябры! Рэальныя і віртуальныя нашы падпісчыкі! Спяшаемся павіншаваць усіх Вас, вашых родных і сяброў з цудоўным і непаўторным Новым 2013-м годам! Няхай Вам шчасціць, усё будзе спорыцца і прырастаць поспехамі ды новымі вяршынямі! А мы пра ўсё тое напішам з вялікім задавальненнем! Здароўя, радасці, дабрабыту!
З павагай, рэдакцыя газеты "Культура"