Рубрыка "Культура і інвестар: грані сацыяльнага партнёрства" на старонках "Культуры" — ужо амаль цэлы год. Цягам яго мы пастаянна распавядалі пра лепшыя прыклады сацыяльнага партнёрства, якія адшуквалі ў рэгіёнах краіны. Так, у многіх выпадках даводзілася менавіта адшукваць канкрэтныя прыклады: ці то з прычыны іх рэальнай адсутнасці, ці то з-за нягнуткасці прафесійнай дзейнасці работнікаў сферы культуры на месцах. І вось самым бліжэйшым часам гэтая дзейнасць набудзе заканадаўча аформлены грунт для далейшага развіцця.
Рашэнне аб наданні Магілёву, разам з дзвюма іншымі гарадамі Азербайджана і Арменіі, статуса Культурнай сталіцы СНД-2013 было прынята ў Ашхабадзе на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.
З 6 па 10 снежня ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі праходзіць выстаўка-кірмаш дзіцячай кнігі "Кніжкі ў штоніках". Гэта асветніцкая акцыя ў рамках Праграмы Міжнароднага творчага аб’яднання дзіцячых аўтараў па падтрымцы дзіцячага і сямейнага чытання "Чытаючыя дзеці — квітнеючая краіна!".
14 снежня Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі адзначыць сваё 80-годдзе. Святочныя ўрачыстасці — навуковыя і канцэртныя — ужо распачаліся і будуць доўжыцца цягам тыдня.
Гэтымі днямі на заснежаных схілах Навагрудскага замчышча можна ўбачыць спецтэхніку. Адпаведна, работы па кансервацыі каштоўнага помніка беларускай даўніны перайшлі на новую стадыю — будаўнічую.
4 снежня сталі вядомыя імёны намінантаў Другой Нацыянальнай музычнай прэміі Беларусі ў галіне эстраднага мастацтва. Але — толькі вузкаму колу членаў журы і арганізатарам. Бо сёлета вырашылі захоўваць інтрыгу максімальна доўга: ледзь не да самой цырымоніі ўзнагароджання.
3 снежня ў Віцебску адкрыўся ХХІV Міжнародны музычны фестываль імя Івана Салярцінскага, які прадоўжыцца амаль тры тыдні. Галоўная асаблівасць сёлетняга свята, што з’яднала прадстаўнікоў Беларусі, Германіі, Латвіі, Літвы, Расіі, Украіны, Францыі, — прымеркаванасць да 110-годдзя з дня нараджэння знакамітага музыказнаўцы і тэатральна-музычнага крытыка, імя якога носіць фестываль.