Другая Нацыянальная тэатральная прэмія, вынікі якой былі падведзены 19 лістапада на ўрачыстай цырымоніі ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі, узрадавала і адначасова расчаравала куды больш за Першую. І ўжо адно гэта — радуе. Ажно да слёз. Дакладней, “праз слёзы”.
“Блізкае, як і вялікае, лепш бачыцца на адлегласці”. Гэтае выслоўе прыгадалася на выстаўцы жывапісных пейзажаў “Палітра замежжа” лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне” Віктара Барабанцава, што праходзіць у Мінску.
Заўтра на ўрачыстым закрыцці ХХV Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску будуць падведзены вынікі міжнароднага конкурсу, які, паводле традыцыі, стаў галоўнай інтрыгай гэтага буйнога форуму. Усяго за гады існавання віцебскага фестывалю, вядомага ў свеце па англамоўнай абрэвіятуры IFMC, у ім удзельнічалі калектывы і творцы 40 краін.
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь “Народны ансамбль “Крупіцкія музыкі” адзначае юбілей. Святочны канцэрт адбыўся ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі.