Другая Нацыянальная тэатральная прэмія, вынікі якой былі падведзены 19 лістапада на ўрачыстай цырымоніі ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі, узрадавала і адначасова расчаравала куды больш за Першую. І ўжо адно гэта — радуе. Ажно да слёз. Дакладней, “праз слёзы”.
У Беларусі ўстаноўлены парадак дзяржаўнай рэгістрацыі фільмаў, вядзення дзяржаўнага рэгістра фільмаў і выдачы дазволаў на іх паказ у рамках кінематаграфічных мерапрыемстваў. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў ад 13 лістапада 2012 г. № 1038, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Урачыстымі мерапрыемствамі, якія гэтымі днямі адбываюцца на Барысаўскай зямлі, завяршаецца ў нашай краіне цыкл мерапрыемстваў да знакавай даты ў айчыннай гісторыі — 200-годдзя вайны 1812 года.
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча дамовіліся аб супрацоўніцтве на 2012 — 2014 гады. Праграма была падпісана 19 лістапада ў Нацыянальным мастацкім музеі.
Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, працягваюцца не толькі ў нашай краіне. Днямі яны ладзіліся ў сталіцы Малдовы — Кішынёве.
Міжнародная спецыялізаваная выстаўка-продаж “Свет шкла і керамікі-2012” працуе зараз у шкляным жа павільёне Нацыянальнага выставачнага цэнтра “БелЭКСПА” па вуліцы Янкі Купалы.
16 лістапада Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прызначыў Паўла Латушку Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры UNESCO па сумяшчальніцтве.