Правілы кінафоруму
Здавалася б, 19 гадоў для буйнога кінафестывалю — гэта не так і шмат, але… За час свайго існавання Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” ужо паспеў стаць сведкам розных эпох. Ён ствараўся ў 1990-я, развіваўся і сталеў у 2000-я, а цяпер — ва ўмоўныя 2010-я — атрымлівае своеасаблівае другое жыццё. Прагледзеўшы сёлета яго шматлікія праграмы, спіс гасцей, карэспандэнт “К” усё ж паспрабаваў вызначыць галоўнае на сённяшнім свяце кіно — светапогляд мінскага кінафоруму. Як вядома, менавіта культурныя арыенціры і робяць фестываль адметным на міжнароднай карце.
Акрэсліць пазіцыі “Лістапада” пагадзіліся дырэктар мінскага кінафоруму Анжаліка КРАШЭЎСКАЯ і дырэктар праграмы ігравога кіно і конкурсу для дзяцей і юнацкай аўдыторыі “Лістападзік” Ігар СУКМАНАЎ.