Прэміяльна!
Другая Нацыянальная тэатральная прэмія набірае абароты — не проста з кожным тыднем і нават не з кожным днём, а ўжо літаральна з кожнай гадзінай. Хаця, здавалася б, да яе фінальных акордаў яшчэ ёсць час: вынікі будуць падведзены 19 лістапада. Але на тое яны і вынікі, што становяцца “вынікам” працы арганізатараў ды ўсіх дзеячаў тэатра больш як за год.
Пра тое, якую мастацкую вагу і грамадскую значнасць набывае Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва, як адбываецца падрыхтоўка ўрачыстасцей, “К” распавядаюць першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір КАРАЧЭЎСКІ і намеснік дырэктара па ідэалогіі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Валянціна СЦЯПАНАВА, якая займаецца каардынацыяй арганізацыйных пытанняў.
Далей