3 ліпеня Батанічны сад вырашыў зрабіць мінчанам і гасцям сталіцы падарунак: арыгінальнае святочнае мерапрыемства “Квітнеючая Беларусь: ружы Батанічнага саду — да Дня Незалежнасці” ў гэты дзень разгорнецца на яго тэрыторыі. Майстар-класы, лекцыі, выстаўкі, выступленні творчых калектываў і выканаўцаў складуць праграму свята разам з галоўнай падзеяй: свае дзверы для вольнага наведвання ў святочны час адкрые самае прыгожае месца Мінска — славуты ружоўнік Батанічнага.
Выстаўка "Я проста ў далёкай вандроўцы..." у Палацы мастацтва прымеркавана да 70-годдзя з дня нараджэння Вячаслава Дубінкі — мастака, фотамайстра, пісьменніка.
У сербскім Валева — выстаўка сучасных беларускіх мастакоў: Вікторыі Ільіной, Уладзіміра Кожуха, Ганны Ціханавай, Віктара Шылко і Віктара Ціханава. А цягам ліпеня з удзелам беларусаў пройдзе выстаўка ў горадзе Петровац.
Цягам гэтага тыдня у сталіцы адбываліся рэпетыцыі ваеннага парада да Дня Незалежнасці.
З ліпеня ў Мінску пройдзе амаль 40 мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня Незалежнасці Беларусі
28 чэрвеня ў Мінску на фасадзе дома № 17 па вуліцы Беламорская адкрылася мемарыяльная дошка Герою Беларусі, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны, народнаму мастаку СССР і БССР, акадэміку Расійскай акадэміі мастацтваў і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Ганароваму грамадзяніну горада Мінска Міхаілу Андрэевічу Савіцкаму.