Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 68-й гадавінай вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Глыбока сімвалічна, што беларускі народ менавіта гэтыя дзве даты непарыўна звязаў у адно.
Мы памятаем, што Вялікая Перамога была здабыта неверагодным напружаннем сіл, аплачана жыццём мільёнаў суграмадзян. Сваёй гераічнай барацьбой нашы бацькі і дзяды выратавалі родную зямлю ад прыгнёту і адрадзілі яе з руін, адстаяўшы права на мірнае жыццё. І цяперашняе пакаленне з’яўляецца годным працягам слаўных традыцый мінулага.
Беларусь прайшла няпросты шлях дзяржаўнага будаўніцтва, эканамічнага і сацыяльнага развіцця і заняла дастойнае месца ў міжнароднай супольнасці. Мы захоўваем намечаныя тэмпы эканамічнага росту, забяспечваем сацыяльную абарону нашым грамадзянам, працягваем добраўпарадкаванне роднай краіны. І зробім усё, каб наша маладая дзяржава была моцнай і квітнеючай.
У гэты свяшчэнны для кожнага з нас дзень шчыра жадаю ўсім шчасця, дабра, здароўя і поспехаў у працы на карысць любімай Радзімы.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр ЛУКАШЭНКА
3 ліпеня 2012 года
Далей