У Творчых майстэрнях “Цэнтр сучасных мастацтваў” (кіраўнік — Віктар Альшэўскі) у рамках праекта “КосмаАрт” адкрылася выстаўка пад назвай “Homo Spiritus” — “Касмічнае мастацтва для чалавека духоўнага”.
Жыццё не спыніш. Смерць, на жаль, таксама. Вось і яшчэ страты ў шэрагах Беларускага саюза мастакоў. Пайшоў з жыцця Мікалай Максімавіч РЫЖЫКАЎ — таленавіты мастак і педагог, чалавек з незвычайна добрым і светлым хараством. І ўсё, што адбываецца ды будзе адбывацца з краінай, мастацтвам, з тымі, каго ён любіў, — зараз гэта ўжо без яго, ён завяршыў свой зямны шлях...