У чацвер на Беларусь афіцыйна была вернута ўнікальная гісторыка-культурная каштоўнасць — рэдкі экзэмпляр Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года. Адметнасць дадзенай падзеі ў тым, што ў зборы сродкаў на гэты ўнікальны прадмет удзельнічала літаральна ўся краіна, а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары за мяжой.
Кнігавыдаўцы Беларусі пабілі ўсе рэкорды IX Міжнароднага конкурсу “Мастацтва кнігі” дзяржаў — удзельніц СНД, якія адбыўся ў Астане напрыканцы мая: атрымалі сем дыпломаў, у тым ліку і Гран-пры.
З 5 па 13 чэрвеня ў сталіцы Малдовы праходзіць Маладзёжны тэатральны форум. Мерапрыемства ладзіцца пад эгідай і пры ўдзеле Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў —удзельніц СНД.
Неўзабаве ў нашай краіне могуць распачацца здымкі нацыянальнай і, што немалаважна, канкурэнтаздольнай мастацкай карціны. Пра гэта засведчылі шматлікія заяўкі, якія прыняло Міністэрства культуры нашай краіны для ўдзелу ў Адкрытым рэспубліканскім конкурсе на вытворчасць нацыянальных фільмаў і фільмаў па сацыяльна-творчых заказах.
Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” распачала здымкі фільма “Кіндэр-Вілейскі прывід” паводле навелы Аскара Уайльда "Кентэрвільскі прывід". Жанр фільма — сямейнае фэнтазі.
7 чэрвеня на плошчы Якуба Коласа адкрылася выстаўка рэпрадукцый карцін Марка Шагала, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння мастака. Праект мае назву “Мастак і горад”.