Падрыхтоўка да Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” імкліва набірае абароты. Вызначаны склады журы на “дарослым” і дзіцячым конкурсах, а таксама вобразы і фарбы для сёлетняй фестывальнай прома-прадукцыі.
Месцы размяшчэння зямельнага ўчастка для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ў асобных выпадках трэба будзе дадаткова ўзгадняць з Міністэрствам абароны і Міністэрствам культуры.
Сёння ўрачыстай цырымоніяй ўзнагароджання дыпломамі ўдзельнікаў завяршаецца работа XVІ Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі “СМІ ў Беларусі”. Працягам яе стане фінал VIII Рэспубліканскага конкурсу друкаваных СМІ “Залатая Ліцера”, што адбудзецца 4 мая — напярэдадні Дня друку.
Старшыня Полацкага гарвыканкама Аляксандр Пазняк паведаміў прэсе, што рэстаўрацыя насценнага жывапісу, якая вядзецца з 2008-га, мае доўжыцца, прынамсі, яшчэ некалькі гадоў.
Кожны, хто хоча паспрабаваць сябе ў літаратуры і спрычыніцца да славы нашага Песняра Якуба Коласа, чыё 130-годдзе з дня нараджэння святкуе сёлета Беларусь, займеў такую магчымасць.
З 2 па 4 мая 35 вакалістаў з розных куткоў Беларусі збяруцца на Адкрыты конкурс маладых выканаўцаў імя Станіслава Манюшкі “Убельская ластаўка”. Узнагароджанне пераможцаў і фінальны гала-канцэрт пройдуць у горадзе Чэрвені, непадалёк ад якога і нарадзіўся наш вялікі класік.
Падрыхтоўка да Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” імкліва набірае абароты. Вызначаны склады журы на “дарослым” і дзіцячым конкурсах, а таксама вобразы і фарбы для сёлетняй фестывальнай прома-прадукцыі.
2 — 6 мая ў Лідзе пройдзе V Рэспубліканскі адкрыты конкурс выканаўцаў на народных інструментах імя І.Жыновіча, які збярэ навучэнцаў малодшага звяна — са школ мастацтваў і гімназій.