Сродкі, сабраныя сёлета ў час Рэспубліканскага суботніка, пойдуць, у прыватнасці, на працяг работ па ўзвядзенні новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Законапраектам Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон “Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь” прадугледжана магчымасць стварэння ў арганізацыях культуры апякунскіх саветаў, што павінна садзейнічаць прыцягненню прыватнага капіталу ў сферу.
7 — 10 чэрвеня пройдзе Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне. Летась было прынята рашэнне вярнуцца да колішняй практыкі штогадовага правядзення гэтага свята.
Сродкі, сабраныя сёлета ў час Рэспубліканскага суботніка, пойдуць, у прыватнасці, на працяг работ па ўзвядзенні новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
20 — 25 мая, пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва краін-удзельніц СНД, у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры Беларусі пройдзе Маладзёжны форум опернага мастацтва. Ён збярэ 16 маладых салістаў з краін СНД і Балтыі, якія разам з нашымі зоркамі выступяць у шасці беларускіх пастаноўках.
З 15 па 20 мая ў Мінску ў сёмы раз пройдзе Беларускі Міжнародны фестываль тэатраў лялек. Пра гэта на прэс-канферэнцыі, што адбылася 19 красавіка ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек, паведамілі журналістам арганізатары фестывалю.
З 25 па 28 красавіка ў Мінску будзе працаваць XVI Міжнародная спецыялізаваная выстаўка “СМІ ў Беларусі”. Сёлета яна пройдзе сумесна з XIX Міжнародным форумам па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях “TIBO”.