Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 5 сакавіка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды беларускім жанчынам. Сярод уганараваных былі і прадстаўніцы сферы мастацтва.
Загадчык галерэйна-выставачнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Фёдар Ястраб паведамляе “К”, што 6 сакавіка ў галерэі “Панарама” ўрачыста адкрылася фотавыстаўка Віктара Данілава “Скарбы Нясвіжа”, што стала адным з праектаў у рамках рэспубліканскай акцыі “Нясвіж — Культурная сталіца Беларусі 2012 года”.
6 сакавіка Беларуская дзяржаўная філармонія адкрыла цыкл сумесных праектаў з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі. Распачаў яго наш Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр, з якім выступілі лепшыя студэнцкія калектывы і маладыя салісты.
Маладая салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Паліна Русецкая атрымала залаты медаль на Міжнародным конкурсе "Танцавальны Алімп" у Берліне.