8 лютага ў сталіцы стартуе ХІХ Мінская міжнародная выстаўка-кірмаш «Кнігі Беларусі». Цягам пяці дзён —
да 12 лютага ўключна — кнігавыдаўцы Беларусі
і шэрагу замежных краін прэзентуюць сваю найноўшую друкаваную прадукцыю.
А статус Ганаровага госця форуму сёлета атрымала Баліварыянская Рэспубліка Венесуэла.