27 студзеня Нясвіж урачыста адсвяткаваў першы дзень уваходжання ў статус Культурнай сталіцы Беларусі-2012. Пад час адкрыцця акцыі міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка, у прыватнасці, адзначыў: «Фактычна Нясвіж з’яўляецца нефармальнай культурнай сталіцай краіны ад даўніны да сучаснасці»...
23 студзеня ў Мінску адбыліся фінальныя мерапрыемствы праекта “Гомель — Культурная сталіца Беларусі і СНД-2011”, а таксама прэс-канферэнцыя па яго выніках. Як зазначыў пад час урачыстай вячэрняй цырымоніі ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры міністр культуры краіны Павел Латушка, горад над Сожам з’яўляецца на сёння адным з лідараў у кірунку развіцця айчыннай культуры. А дзякуючы акцыям “Культурная сталіца Беларусі” і “Культурная сталіца СНД” у беларусаў з’яўляецца рэальная магчымасць бліжэй пазнаёміцца з высокім узроўнем прафесійнага і аматарскага мастацтва іншых краін, але найперш — тых калектываў, салістаў, майстроў, што ствараюць побач — на роднай зямлі.
Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі паведаміў “К”, што 31 студзеня а 17-й гадзіне галерэя “Ракурс” запрашае на літаратурна-творчую сустрэчу, прысвечаную лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2011-га.
Менш за два месяцы засталося да адкрыцця традыцыйнага, ужо сёмага па ліку, Маладзёжнага тэатральнага фестывалю
“M.@rt.кантакт”, які пройдзе 21 — 27 сакавіка. Білеты на пастаноўкі форуму трапілі ў папярэдні продаж 21 студзеня, і, як паведаміла “К” галоўны рэжысёр Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра — цэнтральнай пляцоўкі форуму — Кацярына Аверкава, разыходзяцца яны вельмі хутка: замовы прыходяць з Магілёва, Мінска і з усёй краіны.
Днямі адбылося падвядзенне вынікаў рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ па Гомельскай вобласці за 2011 год. Летась работы вяліся на 55 гісторыка-культурных аб’ектах, на што з розных крыніц было выдаткавана 26,7 мільярда рублёў. Пра гэта “К” паведаміў галоўны спецыяліст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ўпраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама Сяргей Разанаў.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Святлану Акружную з юбілеем. Пра гэта паведаміла Прэс-служба беларускага Лідара.
Прыемным сюрпрызам для аматараў беларускага мастацтва стаў выхад у свет першага выдання новай кніжнай серыі “Славутыя мастакі Беларусі”. Назва кнігі — “Іван Хруцкі” — гаворыць сама за сябе.
Прэм’ера дакументальнага тэлепраекта, прысвечанага постаці знакамітага беларускага мастака Напалеона Орды, адбудзецца на пачатку наступнага тыдня ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1”.
3-га лютага адбудзецца ХІІ Свята музыкі “Заслаўе”. Яго арганізатарамі, паводле традыцыі, з’яўляюцца Мінскі аблвыканкам, Мінскі райвыканкам і Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр краіны на чале з народным артыстам Беларусі, прафесарам Міхаілам Фінбергам.