9 снежня, у дзень 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, адбылася ўрачыстая цырымонія ля помніка класіку. І першымі былі ўскладзены кветкі ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
На пытанні чытачоў і журналістаў “К” адказвае намеснік начальніка ўпраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Святлана ГАЎРЫЛАВА
З 1 студзеня 2012 года ў Беларусі ўводзяцца новыя падыходы ў дзяржаўнай падтрымцы кінематаграфіі. Адпаведны Указ № 567 “Аб мерах па дзяржаўнай падтрымцы і стымуляванні развіцця кінематаграфіі” быў падпісаны Кіраўніком дзяржавы 5 снежня. Пра гэта паведамляе прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
15 снежня операй “Травіята” ў пастаноўцы Маскоўскага акадэмічнага музычнага тэатра імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі адкрыецца ІІ Мінскі міжнародны Калядны оперны форум.
Энцыклапедыя “Максім Багдановіч”, што анансавалася цягам года, у тым ліку і Міністэрствам культуры краіны, выйшла ў свет напярэдадні юбілею класіка ў выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя” iмя П.Броўкi пры непасрэдным удзеле вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выкладчыкаў ВНУ, архівістаў.
Насычанымі атрымаліся ўрачыстасці з нагоды святкавання 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, што прайшлі ў Ялце. У мерапрыемствах удзельнічалі не толькі мясцовыя жыхары, але і творчая інтэлігенцыя з Беларусі, прадстаўнікі айчыннай дыяспары з усёй Украіны.
У адпаведнасці з пунктам 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2009 г. №407 “Аб некаторых пытаннях абмену дакументаў, што пацвярджаюць права грамадзян на льготы” з 1 студзеня па 31 снежня 2012 года ў рэспубліцы будзе праводзіцца абмен пасведчанняў удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (далей— пасведчанне ўдзельніка ліквідацыі) і пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (далей — пасведчанне пацярпелага) на пасведчанні пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый (далей — пасведчанне пацярпелага).