“Квадрат” Марыі Захарэвіч
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку Беларусі Марыю Захарэвіч.
“Сёння Вы — адна з самых яркіх зорак беларускага драматычнага тэатра, захавальніца лепшых традыцый нацыянальнай акцёрскай школы. Вашы вопыт і майстэрства з’яўляюцца для творчай моладзі выдатным прыкладам нястомнага служэння мастацтву і сваёй Радзіме”, — гаворыцца, у прыватнасці, у віншаванні.
Як паведамляе Прэс-служба Прэзідэнта, Кіраўнік дзяржавы пажадаў Марыі Захарэвіч цікавых роляў, незабыўных прэм’ер, радасных сустрэч са шматлікімі прыхільнікамі, а таксама моцнага здароўя, поспехаў, натхнення, шчасця і добрага настрою.
Далей