Непадалёк ад Гродна, у невялікай вёсцы Галавачы, маецца адметны архітэктурны помнік ХІХ стагоддзя — Свята-Крыжаўзвіжанская царква, пабудаваная з цэглы паводле праекта губернскага архітэктара І.Калянкевіча. Пасля працяглага заняпаду яна адкрыла дзверы для прыхаджан у 1988-м.