Анкета для журы
Прадставіць склад журы фестывалю “Лістапад” — задача не з простых. Папершае, таму, што пяць конкурсных праграм мінскага кінафоруму будуць ацэньваць пяць асобных журы кінематаграфістаў. Па-другое, да пяцёркі міжнародных каманд суддзяў-кінематаграфістаў далучаецца сёлета і міжнароднае журы кінапрэсы, у склад якога ўвойдуць кінакрытыкі і кіназнаўцы з розных краін (што, адзначым, на фестывалі адбудзецца ўпершыню).
Каб пазнаёміцца з тымі, хто сёння будзе вырашаць лёс фільмаў-удзельнікаў, “К” паспрабавала звязацца з галоўнымі за правядзенне тых самых адказных вынікаў — старшынямі міжнародных журы “Лістапада” з своеасаблівай анкетай. Хтосьці з гасцей форуму адказаў на нашы пытанні ў пісьмовым выглядзе, з кімсьці ўдалося пагутарыць па тэлефоне.
1. Як вы ўспрынялі прапанову ўзначаліць журы конкурсу “Лістапада”?
2. З якімі чаканнямі вы едзеце на беларускі кінафорум?
3. Якое кіно вы як старшыня журы і глядач хацелі б убачыць на форуме?
4. Несумненна, ваша згода прыехаць на фестываль — вялікі гонар. Але ж
ад якіх спраў вас “адарваў” “Лістапад”?
Далей