20 кастрычніка ў Кіеве адбылося адкрыццё помніка класіку беларускай літаратуры Уладзіміру Караткевічу, які быў створаны ў выніку дамоўленасці паміж Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам і ўкраінскім лідарам Віктарам Януковічам. Урачыстая цырымонія прайшла каля Пасольства нашай краіны з удзелам міністра культуры Рэспублікі Беларусь Паўла Латушкі і міністра культуры Украіны Міхаіла Кулыняка.
Арганізатары ХVІІІ Мінскага міжнароднага фестывалю "Лістапад", які пройдзе з 5 па 12 лістапада, вырашылі зрабіць сюрпрыз сталічным кінаманам і адзначылі фінішную прамую да кінафоруму шэрагам вечарын у сталічных галерэях і кафэ. "Cinema Parties" - менавіта так называецца іх цыкл.