Гэтымі днямі на адрас рэдакцыі прыходзяць шматлікія віншаванні з 20-годдзем выхаду ў свет першага нумара газеты “Культура”. Перад вамі — толькі частка з іх.
Напярэдадні 20-годдзя “Культуры”, нашай роднай газеты, мы звярнуліся да шэрагу шаноўных членаў рэдакцыйнай калегіі, каб даведацца, якім бачыцца выданне тым, хто цікавіцца матэрыяламі не толькі як уласна чытач, але і як прафесіянал у сферы культуры і мастацтва.
Нам пра нас і пра ўспрыняцце “К” у культурнай і медыяпрасторы Беларусі — на віртуальным пасяджэнні рэдакцыйнай калегіі.