Уладзімір-лэнд у міжнародным кантэксце
Паказ кароткай, на сем хвілін, стужкі “З Калядамі, Уладзімір!” стаўся адным з самых яркіх эпізодаў на VII Міжнародным каталіцкім фестывалі хрысціянскіх фільмаў і кінапраграм “Magnificat”, што прайшоў нядаўна ў Мінску і Глыбокім. Фільм аб імігранце, які забаўляе наведвальнікаў буйнога супермаркета ў касцюме Санта-Клаўса пад час каляднага гандлю, а потым у поўнай адзіноце вяртаецца ў свой самотны прытулак, стаў адным з дыпламантаў фэсту. У гэтым нумары “К” знаёміць свайго чытача з аўтарам карціны — беларускім кінематаграфістам Уладзімірам КАЗЛОВЫМ, які ўжо колькі гадоў жыве ў невялічкім
гарадку пад Тулузай, але вельмі часта бывае на радзіме. 27 верасня ў бібліятэцы імя А.С. Пушкіна ў Мінску адбудзецца творчая сустрэча, дзе можна будзе паглядзець стужкі
рэжысёра, у тым ліку “З Калядамі, Уладзімір!”, а таксама пагутарыць з іх стваральнікам.