“Сціплы і каласальны” жывапісец з Жалудка
...Але да першага з’яўлення Паўла Крэменя ў гарадку Серэ было цяжкае, турботнае і, у той жа час, вясёлае жыццё на Манмартры, у Данцыгскім тупіку— у знакамітым інтэрна-
цыянальным інтэрнаце-“мурашніку” — “La Ruche” (“Вулей”). Пра гэты “Вулей”, дзе пачыналі сваё бліскучае ўзыходжанне на Алімп многія будучыя “зоркі” сусветнага выяўленчага мастацтва, у розных краінах з’явіліся дзясяткі кніг, манаграфій, мастацтвазнаўчых даследаванняў і артыкулаў, у якіх праўда і выдумка, міф і рэальнасць. дакумент і фан-
тазія, а таксама версіі рознага калібру, часам самыя неверагодныя, мірна, быццам бы ў абдымку, ідуць у адной шарэнзе. І сёння, кажучы пра Парыжскую школу, пра лёсы яе мас-
такоў, проста немагчыма аддзяліць зярняты ад пустазелля.
Прыкладна такая “доля” выпала і такому феномену сусветнай культуры, як Віцебская мастацкая школа.