Пра што можна апавесці на палатне памерам 20 х 20 сантыметраў? Шэсць дзясяткаў беларускіх удзельнікаў міжнароднага праекта “Маляваны экватар”, частка работ якіх — перад вамі, прапанавалі свае варыянты ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. І лік работ, і колькасць творцаў маюць узрасці ў хуткім часе больш чым утрая!
Аркестр рускіх народных інструментаў Баранавіцкага музычнага вучылішча завяршыў юбілейны, 40-ы сезон. За гэты час на яго базе было падрыхтавана больш як 500 дырыжораў аматарскіх калектываў. І хаця, вядома, не ўсе яны ўзначалілі аркестры ды ансамблі ў школах і ДК, любоў да музыкі — гэта зусім іншая “арыфметыка”, якая не вымяраецца ў лічбах.
У той час як адны дзеці ды падлеткі на летніх канікулах адпачываюць, іншыя— працягваюць займацца. Менавіта так правёў лета і 15-гадовы Кірыла Ячмянёў, які сёлета скончыў ДМШ № 1 Віцебска па класе балалайкі.