Пра што можна апавесці на палатне памерам 20 х 20 сантыметраў? Шэсць дзясяткаў беларускіх удзельнікаў міжнароднага праекта “Маляваны экватар”, частка работ якіх — перад вамі, прапанавалі свае варыянты ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. І лік работ, і колькасць творцаў маюць узрасці ў хуткім часе больш чым утрая!
Багатая Барысаўшчына на таленты… Яркі дыямент у незлічоным яе багацці — вядомы мастак, мастацтвазнаўца, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Юрый Піскун. Барысаўчане маюць магчымасць пазнаёміцца з ягонай творчасцю ў мастацкай галерэі “З’ява” Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева на выстаўцы “Паклон Ратуцічам”.