Менавіта тэма рэйтынгавасці айчыннага кіно стала адной з цэнтральных у гэтым нумары «К». Якія суадносіны сучаснага тэлевізійнага фармату і якасці канчатковага прадукту здымак, што мы бачым на тэлеэкране? Дадзенаму пытанню прысвечаны матэрыял рубрыкі «Соцыум».
А таксама фотарэпартаж са здымачнай пляцоўкі міні-серыяла «Скрасці Бельмандо», што якраз і здымаецца пад тэлепатрабаванні.
Саліст Гомельскай абласной філармоніі, выкладчык Гомельскага філіяла Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Дзмітрый Міроненка перамог на VI Міжнародным конкурсе акардэаністаў у Венгрыі.