Леў — Левін
Як паведаміла Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын, заслужанага архітэктара БССР Леаніда Левіна з 75-годдзем.
“Таленавіты архітэктар, мастак і пісьменнік, Вы ўнеслі вялікі ўклад у развіццё айчыннай культуры. Створаныя па Вашых праектах будынкі і помнікі ўваходзяць у залаты фонд беларускага дойлідства і манументальнага мастацтва”, — гаворыцца, у прыватнасці, у віншаванні.
Прэзідэнт таксама адзначыў актыўную работу Леаніда Левіна на пасадзе старшыні Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын, якая садзейнічае ўмацаванню міру і згоды на Зямлі.
Далей