Багатыя таксама плачуць
У сучасных рэаліях выраз, вынесены ў назву, ужо не проста згадка пра адзін з першых паказаных на постсавецкай прасторы тэлесерыялаў, а папраўдзе цэлы “жанр”, што захапіў глядацкае ўспрыняцце не толькі на тэлеэкранах, але нават і ў тэатрах. І можна толькі пазайздросціць таму, з якім пастаянствам людзей цягне паназіраць за пакутамі ўладальнікаў “блакітнай крыві”. Вось і новы спектакль Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага “Леў зімой” арыентаваны акурат на гэтую катэгорыю прыхільнікаў “серыяльнага” мыслення і ўспрыняцця.