Ужо сёмы год запар пад час цырымоніі ўрачыстага адкрыцця “Славянскага базару ў Віцебску”
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручае ўзнагароду “Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення”. Сёлета ёй уганараваны народны артыст СССР і Беларусі Ігар Лучанок, які зрабіў вялізны ўнёсак не толькі ў развіццё культуры, але і ў мірнае яднанне народаў.
Гран-пры “Славянскага базару ў Віцебску” — у нашай Алены Ланской! Ніколі яшчэ, здаецца, журы не было такім аднадушным: у першы дзень спявачка, празваная за адну са сваіх песень “ластаўкай”, атрымала 89 балаў з 90 магчымых, а на другі — усе паставілі ёй толькі “дзясяткі”! На цырымоніі ўзнагароджання яна ажно плакала ад узрушэння…
Некалькімі гадзінамі раней на Алеі лаўрэатаў узнагароды “Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення” адбылося адкрыццё зоркі Ігара Лучанка. Удзельнікі цырымоніі праходзілі
па “чырвонай дарожцы”, іх віталі дзяўчаты з узорнага ансамбля сцэнічнага танца “Гарэза” ГЦК “Віцебск”. Песня “Мой родны кут” у выкананні Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” была аздоблена пранікнёнай харэаграфічнай кампазіцыяй, якую прадставіў народны маладзёжны тэатр “Кола”. У
момант непасрэднага адкрыцця закладзенай зоркі ўспыхнуў агнямі феерверк — і загучала неўміручая “Спадчына”.
10 ліпеня ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылося сапраўднае свята — адкрыццё выстаўкі “Беларускія мастакі ў свеце”, якая з’явілася адной з важных акцый Першага Фестывалю мастацтваў беларусаў свету на ХХ “Славянскім базары ў Віцебску”. А своеасаблівым пралогам да выстаўкі стала
знакамітая работа Уладзіміра Стальмашонка “Слова пра Беларусь”...
Гала-канцэрт у зале “Віцебск” уразіў усіх. Каб удзельнічаць у ім, калектывы праходзілі адбор на месцах, бо жадаючых паехаць у Беларусь было нашмат болей.