30 мая Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Рэспублікі сустрэўся з адоранымі навучэнцамі, студэнтамі, прадстаўнікамі таленавітай моладзі — лаўрэатамі і стыпендыятамі спецыяльных фондаў Прэзідэнта.
А літаральна за пару гадзін да сустрэчы ў Палацы Рэспублікі Дзяржаўны літаратурны музей Максіма Багдановіча прымаў лаўрэатаў і стыпендыятаў спецфонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі. З імі сустрэліся міністр культуры краіны Павел Латушка і старшыня Фонду, сенатар Ніна Мазай.
Вір мастацкіх падзей на 54-м Венецыянскім біенале з кожнай гадзінай становіцца ўсё больш імклівым ды насычаным. 3-га чэрвеня адбылося афіцыйнае адкрыццё Нацыянальнага павільёна Рэспублікі Беларусь на самай прэстыжнай выстаўцы сучаснага мастацтва.
У горадзе Клімавічы Магілёўскай вобласці цягам чатырнаццаці гадоў ладзіцца фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». З рэгіянальнага фестываль вырас у Міжнародны, атрымаўшы годнае і заслужанае прызнанне.
Сёлета форум, дзе пануе творчасць дзетак, праходзіў з 25 па 29 мая — незадоўга да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
Заўтра, у Дзень памяці святой Ефрасінні Полацкай, заступніцы ўсёй беларускай зямлі, па традыцыі, у сценах старажытнага Сафійскага сабора ў горадзе над Палатой адбудзецца святочная літургія, пасля якой распачнецца хрэсны ход з Сафійскага сабора ў СпасаЕфрасіннеўскі манастыр.
Выстаўка “На прастор!” беларускіх мастакоў Яўгена Шунейкі, Людмілы Налівайка і Віктара Данільчыка адкрылася ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.