Міжнародная канферэнцыя “Культурная спадчына і інфармацыйныя тэхналогіі на постсавецкай прасторы “АДІТ — 15” адкрылася днямі ў Замкавым комплексе “Мір” і сабрала каля паўтары сотні супрацоўнікаў музеяў ды інфармацыйнавылічальных цэнтраў з дзевяці краін свету. Замежныя спецыялісты цягам гэтага тыдня дзяліліся досведам у музейнай справе і знаёміліся з нашай нацыянальнай культурай.
28 красавіка 2011 г. Прэзідыум Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прысудзіў прэміі 2011 года ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці з наданнем звання лаўрэата, уручэннем Ганаровага знака, дыплома і грашовай узнагароды:
17 мая ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі адбудзецца цырымонія узнагароджання пераможцаў VII Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу “Тэлевяршыня”. Уручэнне прэмій пройдзе па 21 намінацыі.
Яшчэ летась на сумеснай выстаўцы-продажы ў Кіеве кіраўніцтва Гомельшчыны і Чарнігаўшчыны распачало гаворку аб больш шчыльных стасунках двух рэгіёнаў-суседзяў.
З нагоды 10-годдзя Тэатра танца “Менада” ў Канцэртнай зале “Мінск” 20 мая адбудзецца музычна-харэаграфічнае шоу. На юбілейным канцэрце збяруцца ўдзельнікі танцавальных калектываў тэатра, якія атрымлівалі ўзнагароды на шматлікіх конкурсах, і госці свята, маладыя артысты і ансамблі сталіцы.
У Міністэрстве культуры прайшла сустрэча з кіраўнікамі беларускіх грамадскіх аб’яднанняў і прадстаўнікамі беларускамоўных сродкаў масавай інфармацыі замежжа, што ўдзельнічалі ў XV Мінскай міжнароднай выстаўцы “СМІ ў Беларусі”.