Перад кінакамерай дакументаліста разважаюць, дзеляцца ўспамінамі аўтарытэтныя людзі, якія маюць дачыненне да ліквідацыі наступстваў аварыі, тыя, пра каго сёння кажам — Яныбылі першымі…
25 гадоў таму, праз які месяц пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ва Украіну выправілася трупа сталічнай Музкамедыі — цяперашняга Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Гэта былі запланаваныя гастролі ў Кіеве. Але да спектакляў на сцэне ўкраінскай сталіцы далучыліся і выступленні перад тымі, хто працаваў у чарнобыльскай зоне.