Італьянцы ў Беларусі: без прыгод, але з найлепшымі ўражаннямі. Прыблізна так можна падвесці вынікі амаль двухтыднёвай працы ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі знаных спецыялістаў з Італіі — Паўла Дэнапалі і Алясандра Бініні.
Адзін за адным прайшлі тры эстрадныя конкурсы, якія ахапілі дзятву і моладзь: “Халі-хало” ў Наваполацку, “Маладзічок” у Маладзечне і, нарэшце, “Вясеннія рытмы” ў Дзяржынску. Гэткі марафон стаўся добрай падрыхтоўкай да Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне.
Вольгу Сансевіч хтосьці памятае па абноўленых “Верасах”. Хтосьці — па выступленнях з Прэзідэнцкім аркестрам нашай краіны, бо яна стала адной з пераможцаў праекта “Новыя галасы Беларусі”.