21 і 22 красавіка на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага — “Запіскі стомленага рамантыка” ў пастаноўцы рэжысёра Ігара Кулікова, створаныя паводле твораў Міхаіла ЗАДОРНАВА. Адыходзячы ад звыклага для многіх тэлевізійна-сатырычнага амплуа, напярэдадні прэм’еры Міхаіл Мікалаевіч разважаў пра тэатр.