Дні культуры Украіны ў Рэспубліцы Беларусь сталіся адной з галоўных падзей тыдня. Найперш завітаўшы ў Мінск, праз колькі дзён іх удзельнікі наведалі Культурную сталіцу Беларусі і Садружнасці-2011— Гомель.
Неаднаразова на старонках “К” змяшчалася інфармацыя пра лёс Беларускага музея імя Івана Луцкевіча, які існаваў у першай палове ХХ стагоддзя ў Вільні. Сёння вырашаюцца пытанні, датычныя яго аднаўлення ў лічбавай форме.
На падрыхтоўку фундаментальных даследаванняў часам патрэбны не адзін дзясятак гадоў, сотні тамоў вывучаных архіўных дакументаў і, што самае галоўнае, плённая праца апантанай каманды стваральнікаў. Гэтыя словы можна аднесці і да кнігі “Полацкае Радаванне”, укладанне якой пачалося літаральна ў адзін час з адраджэннем самога Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку.