Дні культуры Украіны ў Рэспубліцы Беларусь сталіся адной з галоўных падзей тыдня. Найперш завітаўшы ў Мінск, праз колькі дзён іх удзельнікі наведалі Культурную сталіцу Беларусі і Садружнасці-2011— Гомель.
Напярэдадні Міжнароднага дня тэатра першы намеснік міністра культуры Уладзімір Карачэўскі паведаміў журналістам, што за апошні год значна ўзрасла цікавасць беларусаў да храмаў Мельпамены. Як было зазначана на прэс-канферэнцыі з гэтай нагоды, сярэдні па краіне паказчык запаўняльнасці глядзельнай залы склаў 82%. За гэты час больш за 1,5 мільёна аматараў тэатральнага мастацтва наведалі каля 6 тысяч мерапрыемстваў.
Да 30 сакавіка ў сталічным кінатэатры “Дом кіно” доўжыцца кінафестываль “Тыдзень іранскага кіно”, падрыхтаваны Пасольствам Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь і Міністэрствам культуры нашай краіны.
28 сакавіка дэлегацыя Гомеля наведае Ульянаўск, дзе запланаваны ўрачыстасці з нагоды ўручэння расійскаму гораду сертыфіката Культурнай сталіцы СНД-2011.
Дні культуры Украіны ў Рэспубліцы Беларусь сталіся адной з галоўных падзей тыдня. Найперш завітаўшы ў Мінск, праз колькі дзён іх удзельнікі наведалі Культурную сталіцу Беларусі і Садружнасці-2011— Гомель.
Нядаўна ў нашу краіну была дастаўлена канцэртная флейта, набытая сусветна знакамітым Уладзімірам Співаковым для студэнткі ІІ курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэата міжнародных конкурсаў, стыпендыята спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Юліі Шчасновіч. Прэзентацыя інструмента адбылася 23 сакавіка на пашыраным пасяджэнні Савета навучальнай установы.
Выстаўка дзесяці твораў тэмпернага і алейнага жывапісу XVII — XIX стагоддзяў “Адкрыццё святой прыгажосці” стартавала 22 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.