Пякучае сонца Неапаля распаляе нежартоўныя жарсці і шматходавыя інтрыгі, што нязменна завяршаюцца перамогай кахання. Відаць, менавіта ў гэтым Лопэ дэ Вега пабачыў код неўміручай папулярнасці яшчэ стагоддзі таму. Час дакрануцца да спадчыны класіка надышоў і для Драматычнага тэатра Беларускай арміі. Трупа, якая трымаецца крэда тэатра моцнага пачуцця, прадстаўляе публіцы пастаноўку паводле аднаго з самых папулярных твораў аб прыродзе кахання — спектакль “Сабака на сене”.
Міжнародны фестываль асобых тэатраў "Крок насустрач" - пад такой назвай з 24 па 28 сакавіка ў беларускай сталіцы аб'яднаюцца на адной сцэне тэатральныя калектывы з Мінска, Бабруйска, Брэста, Вільнюса, Кіева, Санкт-Пецярбурга, што працуюць з людзьмі, якія маюць псіхафізічныя абмежаванні.
Днямі ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адкрылася выстаўка “Прыгажосць уратуе свет”, прысвечаная жаночаму сцэнічнаму касцюму.