“Вулей” — у Гомелі. А “пчолкі” — з усяго свету...
Нягледзячы на тое, што сертыфікат Культурнай сталіцы Беларусі-2011 будзе перададзены Гомелю толькі 28 лютага, абласны цэнтр, нібы стол у гасціннай гаспадыні, ужо цяпер да краёў поўніцца самымі неверагоднымі мастацкімі"стравамі". Адну з іх днямі з задавальненнем пакаштаваў наш карэспандэнт. І "страва" гэтая мела мядовы пах...